Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не хачу, каб Эўразьвяз складаўся з 90 дзяржаваў», — кіраўнік Эўракамісіі пра Каталёнію


Жан-Клёд Юнкер.
Жан-Клёд Юнкер.

Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер лічыць, што незалежнасьць Каталёніі ад Гішпаніі можа падштурхнуць іншыя рэгіёны ў эўрапейскіх краінах да спробаў аддзяліцца.

«Я б не хацеў, каб праз 15 гадоў Эўразьвяз складаўся з парадку 90 дзяржаў», — заявіў Юнкер ў пятніцу падчас выступу ва ўнівэрсытэце Люксэмбургу. Паводле яго, кіраваць ЭЗ у такім выглядзе будзе нашмат больш складана.

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі адбыўся 1 кастрычніка сёлета. За выхад рэгіёну са складу Гішпаніі выказаліся больш за 90 працэнтаў тых, хто прыняў удзел у галасаваньні.

Мадрыд абвясьціў галасаваньне незаконным. Такога ж меркаваньня прытрымліваюцца ў Эўракамісіі. Супраць аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці Каталёніі выступілі таксама Францыя, Нямеччына і Італія.

Рэфэрэндум крытыкуюць за тое, што яго праводзілі без выкананьня неабходных нормаў, а ў самой Каталёніі праходзіла толькі агітацыя за незалежнасьць, і зусім не было кампаніі ў падтрымку адзінства Гішпаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG