Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская паліцыя: дарожны інцыдэнт у Лёндане — «не тэракт»


Каля Музэю натуральнай гісторыі ў цэнтры Лёндану аўтамабіль выехаў на тратуар, некалькі чалавек параненыя.

У заяве паліцыі гаворыцца, што траўмы атрымалі некалькі пешаходаў, аднак карэспандэнт Бі-бі-сі зь месца падзеі удакладніў, што іх раненьні нязначныя.

Паліцыя вядзе расьсьледаваньне таго, што адбылося. Паведамляецца, што на месцы інцыдэнту быў затрыманы адзін чалавек, аднак паліцыя падкрэсьлівае, што ён пакуль не арыштаваны — з ім гутараць паліцыянты.

Як паведамляе Бі-бі-сі, да месца здарэньня неадкладна прыбыла ўзброеная паліцыя, у небе кружаць паліцэйскія верталёты, пацярпелых адвезла машына хуткай дапамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG