Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнскія сацыялісты блякуюць абвяшчэньне незалежнасьці рэгіёну


Канстытуцыйны суд Гішпаніі заблякаваў прызначанае на панядзелак пасяджэньне парлямэнта Каталёніі. Мяркуецца, што менавіта на ім будзе абвешчаная незалежнасьць рэгіёна.

Раней прэмʼер-міністар краіны Марыяна Рахой перасьцярог каталёнскі ўрад ад абвяшчэньня незалежнасьці ў аднабаковым парадку.

Кіраўнік урада Каталёніі Карлэс Пудждэмон казаў пра тое, што можа пайсьці на гэты крок на чарговай сэсіі рэгіянальнага парлямэнту.

Пастанову Канстытуцыйнага суда, прынятая ў чацьвер, падтрымала не пазоў ураду ў Мадрыдзе, а заяву ў суд ад Сацыялістычнай партыі Каталёніі, якая выступае супраць незалежнасьці, паведамляе BBC.

Абʼявяшчэньне рэгіянальным парлямэнтам незалежнасьці аўтаноміі, гаворыцца ў пастанове суда, парушыла б правы чальцоў парлямэнта ад гэтай партыі.

Арганізатары рэфэрэндуму, які адбыўся 1 кастрычніка, паведамілі, што ў ім прынялі ўдзел 2,2 млн чалавек, то бок 42% выбарцаў. Зь іх 90%, паводле каталёнскіх уладаў, прагаласавалі за незалежнасьць. Канчатковыя вынікі пакуль не абвешчаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG