Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: расейскія хакеры атакавалі смартфоны вайскоўцаў NATO


Вайскоўцы NATO у часе вучэньняў у Літве. Сьнежань 2016.
Вайскоўцы NATO у часе вучэньняў у Літве. Сьнежань 2016.

Газэта The Wall Street Journal апублікавала расьсьледаванае аб нападах на асабістыя смартфоны вайскоўцаў NATO ў Польшчы.

Суразмоўцы выданьня ў NATO лічаць, што напады ўчынілі расейскія хакеры.

У Расеі адмаўляюць падобнае ўмяшальніцтва. Мінабароны РФ не адказала на запыт камэнтара WSJ, паведаміла выданьне.

У адным з выпадкаў падпалкоўнік амэрыканскіх войскаў распавёў, што пасьля стрэльбаў на польскай базе ў ліпені яго iPhone раптам заблякаваўся (ён быў адзначаны як «страчаны»), а хакер c расейскім IP спрабаваў узламаць другі пласт абароны. У шасьці яго падначаленых ўзломвалі тэлефоны альбо Facebook-акаўнты.

На базе Тапа ў Эстоніі многія салдаты скардзіліся на дзіўныя рэчы ў працы тэлефонаў. У студзені 2017 году, незадоўга да прыбыцьця францускіх і брытанскіх салдат, у салдатаў на тэлефонах пачалі зьнікаць запісы з адраснай кнігі.

У сакавіку на адным з тэлефонаў эстонскага памежніка падчас дзяжурства на мяжы з Расеяй зайграла хіп-хоп кампазыцыя, якой ён не запампоўваў.

Прадстаўнікі NATO распавялі WSJ, што ня лічаць гэта сурʼёзнай пагрозай бясьпекі, а хутчэй спробамі ганеньня салдат. У альянсе лічаць, што гэтыя напады праводзіліся з дзяржпадтрымкай — напрыклад, з прычыны выкарыстаньня беспілётнікі са спэцабсталяваньнем, недаступным большасьці цывільных.

Краіны Балтыі — Эстонія, Латвія і Літва — неаднаразова скардзіліся на кібэратакі, у арганізацыі якіх яны абвінавачвалі Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG