Яны атрымалі ўзнагароду за вывучэньне крыаэлектронной мікраскапіі для вызначэньня структуры малекул з высокім разрашэньнем у растворы. Іх дасьледаваньні дапамагаюць палепшыць візуалізацыю біямалекул, гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобэлеўскага камітэту.
У папярэднія два дні сталі вядомыя імёны ўладальнікаў прэстыжнай узнагароды па мэдыцыне і фізыцы. Усе шэсьць ляўрэатаў — навукоўцы са Злучаных Штатаў.
У мэдыцыне адзначылі дасьледчыкаў, якія патлумачылі працу «біялягічных гадзін» арганізму. А ў галіне фізыкі прэмію прысудзілі за ўклад у дасьледаваньне гравітацыйных хваляў.
Летась прэмія па хіміі была ўручана Жан-Пʼеру Саважу, Бэрнарду Фэрынга і Фрэзэру Стодарту «за распрацоўку і сынтэз малекулярных машын».