«У жыцьці кожнага з нас ёсьць настаўнікі, чые мудрасьць, душэўная шчодрасьць і добрая парада дапамагаюць пазнаваць гэты дзіўны сьвет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, пераадольваць цяжкасьці і дасягаць перамог, — гаворыцца ў віншаваньні. — Высакародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай. Адкрываючы перад дзіцем дзьверы ў сьвет ведаў, выхоўваючы яго, вы фармуеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі».
Як адзначыў беларускі афіцыйны лідэр, «сучаснае адукацыйнае асяродзьдзе, як жывы арганізм, пастаянна разьвіваецца — укараняюцца новыя тэхналёгіі і мэтады навучаньня». «Нязьменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт пэдагога. Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадзкага жыцьця, умацоўваеце ідэалягічны падмурак нашай краіны», — заявіў Лукашэнка.
Ён выказаў упэўненасьць, што «энтузіязм, бязьмежнае цярпеньне і адданасьць прафэсіі» пэдагагічных работнікаў «знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць годным прыкладам для маладога пакаленьня».