Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне набыў моц закон аб аднаполых шлюбах


1 кастрычніка ў Нямеччыне набыў моц закон «аб шлюбе для ўсіх», які легалізуе аднаполыя шлюбы. Закон быў прыняты Бундэстагам летам 2017 году, пасьля таго як канцлер Ангела Мэркель пагадзілася правесьці галасаваньне па гэтым пытаньні. Сама яна галасавала супраць.

З 2001 году ў Нямеччыне былі легалізаваныя аднаполыя грамадзянскія саюзы. Людзі, якія ўступілі ў такія саюзы, аднак, валодалі меншымі правамі, чым тыя, хто ўступіў у шлюб. Сёньня ў Гановэры возьмуць шлюб два геі і лесьбійская пара, якія першымі 16 гадоў таму ўступілі ў такое партнэрства. Цырымоніі шлюбу па новым законе праходзяць у нядзелю таксама ў Гамбургу і Бэрліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG