Нарвэгія стварыла з нафтавых даходаў пэнсійны фонд. У сярэдзіне верасьня сумарны кошт актываў гэтага «нафтавага фонду» перавысіў адзін трыльён даляраў.
Фонд пабудаваны на нафтавых даходах і прызначаны гарантаваць дабрабыт жыхароў Нарвэгіі нават пасьля таго, як нафта скончыцца, стаў самым буйной падобнай арганізацыяй у сьвеце менш чым за два дзесяцігодзьдзі — першы транш «нафтавых грошай» быў пералічаны туды ў траўні 1996 году.
«Глябальны ўрадавы пэнсійны фонд назапашвае (грошы) для будучых пакаленьняў у Нарвэгіі. Аднойчы нафта скончыцца, але даходы фонду працягнуць прыносіць карысьць жыхарам Нарвэгіі», — гаворыцца на сайце фонду.
Вось некалькі фактаў пра яго:
- На кожнага з 5,23 млн жыхароў Нарвэгіі з гэтага трыльёну прыпадае прыкладна па $ 191 094.
- Сярэднегадавая рэнтабэльнасьць — 5,9% (з улікам інфляцыі і ўлікам выдаткаў на кіраваньне — 4%).
- Гэта самы буйны падобны фонд у сьвеце. Паводле дадзеных DW, сувэрэнны фонд ААЭ менш на 15%, расейскі фонд нацыянальнага дабрабыту менш за нарвэскі прыкладна ў дзесяць разоў.
- Афіцыйна фонд называецца The Government Pension Fund Global (Глабальны дзяржаўны пэнсійны фонд) і кіруецца падразьдзяленьнем Банку Нарвэгіі, Norges Bank Investment Management.
- Фонд уклаў грошы ў 8985 кампаніяў з 77 краінаў сьвету (гэта 1,3% усіх публічных кампаніяў у сьвеце і 2,3% усіх эўрапейскіх кампаніяў).