Канцлер Ангела Мэркель ідзе на чацьвёрты тэрмін і, мяркуючы па апытаньнях, яго атрымае. Калі нішто не перашкодзіць. Памятаючы амэрыканскія выбары і струмень фэйкавых навінаў, запушчаных ў сацсеткі не без дапамогі, як выявілася, расейскіх хакераў, нямецкія ўлады вырашылі перастрахавацца. Пагроза зьнешняга ўмяшаньня і інфармацыйных фэйкаў была адной з тэмаў, якія актыўна абмяркоўваліся ў нямецкіх СМІ.