Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя раскрытыкавалі вучэньні «Захад-2017»


Нефармальная сустрэча міністраў абароны краінаў ЭЗ у Таліне, 7 верасьня 2017
Нефармальная сустрэча міністраў абароны краінаў ЭЗ у Таліне, 7 верасьня 2017

Нямеччына і Францыя крытычна ацэньваюць сумесныя вайсковыя вучэньні Расеі і Беларусі «Захад-2017», якія заплянаваныя ад 14 да 20 верасьня.

Пра гэта заявілі міністры абароны дзьвюх краінаў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі ў кулюарах сустрэчы кіраўнікоў абаронных ведамстваў краінаў Эўразьвязу ў Таліне. Урсуля фон дэр Ляен і Франс Парлі адзначылі, што Масква імкнецца прадэманстраваць сваю вайсковую моц на межах краін ЭЗ і NATO, але паўночнаатлянтычны альянс гатовы гарантаваць бясьпеку ўсіх сваіх удзельнікаў.

Напярэдадні генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што вучэньні «Захад-2017» не прадстаўляюць рэальнай пагрозы, тым ня менш дадаў, што Масква парушыла стандарты адкрытасьці, запрасіўшы на іх толькі трох экспэртаў NATO. Заходнія краіны лічаць, што ў манэўрах будуць удзельнічаць больш за 100 тысяч вайскоўцаў, а па правілах АБСЭ аб такіх маштабных вучэньнях трэба апавяшчаць іншыя краіны загадзя і запрашаць на іх дастатковую колькасьць назіральнікаў. Расея і Беларусь сьцьвярджаюць, што колькасьць удзельнікаў манэўраў не перавысіць 12 700.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG