Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР абяцае ажыцьцявіць новыя запускі балістычных ракет


Ракета «Хвасон-12» у палёце, ілюстрацыйнае фота
Ракета «Хвасон-12» у палёце, ілюстрацыйнае фота

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын 30 жніўня паабяцаў, што КНДР запусьціць у Ціхі акіян яшчэ некалькі балістычных ракет. Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як Паўночная Карэя выпусьціла здольную несьці ядзерную боегалоўку ракету, якая праляцела над Японіяй.

Афіцыйнае інфармагенцтва КНДР паведаміла, што Кім Чэн Ын ацаніў ажыцьцёўлены 29 жніўня запуск як «прэлюдыю» да атакі ціхаакіянскай вострава Гуам зь ягонай амэрыканскай вайсковай базай. Лідэр КНДР зазначыў, што ягонай краіне неабходна правесьці яшчэ некалькі запускаў ракеты сярэдняй далёкасьці «Хвасон-12» у Ціхі акіян.

Гэтыя пагрозы апублікаваныя ў час, калі Рада Бясьпекі ААН на экстраным пасяджэньні 29 жніўня аднагалосна асудзіла запуск як «абуральны» і заклікала ўсе краіны сьвету да ўжываньня санкцыяў супраць Пхэньяну. Рэзалюцыя, якую падтрымалі таксама Кітай і Расея, заклікае да «мірнага, дыпляматычнага і палітычнага ўрэгуляваньня» і не ўтрымлівае указаньняў на новыя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі.

Амбасадарка ЗША ў ААН Нікі Гэйлі заявіла, што аднагалоснае галасаваньне Рады Бясьпекі паказвае, што сьвет аб’яднаны супраць выпрабаваньняў Паўночнай Карэі і павінен усьвядоміць «небясьпеку, якую яны сабой уяўляюць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG