Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запусьціла ракету ў бок Японіі


Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на японскія СМІ.

У Паўднёвай Карэі заклікалі да распрацоўкі «асымэтрычных захадаў» супраць КНДР.

Японскія ўлады выдалі папярэджаньне мясцовым жыхарам і папрасілі прыняць захады бясьпекі, перадае агенцтва.

Сытуацыя на Карэйскай паўвысьпе абвастрылася пасьля абмену рэзкімі заявамі паміж КНДР і ЗША. Паўночная Карэя паабяцала выпусьціць балістычныя ракеты ў раён Гуама, дзе разьмешчаныя амэрыканская авіябаза Андэрсан і ваенна-марская база АПРА-Харбар. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў, што, калі лідэр КНДР Кім Чэн Ын «зробіць нешта з Гуам, з Паўночнай Карэяй адбудзецца такая падзея, якой яшчэ ніхто ніколі ня бачыў».

Празь нейкі час лідэры зьмякчылі танальнасьць сваіх заяваў. Кім Чэн Ын заявіў, што гатовы яшчэ нейкі час паглядзець на паводзіны ЗША, Трамп ухваліў гэтыя словы. Тым ня менш на мінулым тыдні ЗША і Паўднёвая Карэя пачалі сумесныя дзесяцідзённыя вучэньні «Ulchi — Freedom Guardian», якія ў КНДР успрымаюць як рэпэтыцыю збройнага канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG