Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя правяла новыя пускі ракет


Лідэр КНДР інспэктуе міжкантынэнтальную балістычную ракету
Лідэр КНДР інспэктуе міжкантынэнтальную балістычную ракету

Паўночная Карэя запусьціла некалькі ракет малога радыюсу дзеяньня. Яны праляцелі прыкладна 250 кіламэтраў і ўпалі ў Японскае мора.

Паводле папярэдняй інфармацыі паўднёвакарэйскіх і японскіх інфармацыйных агенцтваў, гаворка ідзе пра балістычныя ракеты. Гэта першыя запускі ракет ад 28 чэрвеня, калі Пхэньян выпрабаваў балістычную ракету, здольную дасягнуць кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.

Reuters паведамляе тры запушчаныя ракеты. Адна ўзарвалася неўзабаве пасьля старту. У міністэрстве абароны ЗША заявілі, што ракеты не ўяўлялі небясьпекі для Паўночнай Амэрыкі ці Гуама.

Міжнародная супольнасьць раней асудзіла Паўночную Карэю за выпрабаваньні з 2016-га года двух ядзерных зарадаў і неаднаразовыя ракетныя выпрабаваньні.

У ліпені 2017 года КНДР выпрабавала дзьве міжкантынэнтальныя ракеты. Рада бясьпекі ААН зрабіла больш жорсткімі эканамічныя санкцыі супраць паўнонакарэйскага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG