У паведамленьні на сайце МЗС гаворыцца, што вывад войскаў зробіць нэгатыўны ўплыў на расейска-малдаўскае супрацоўніцтва і ўрэгуляваньне сытуацыі ў Прыднястроўі.
Раней Малдова папрасіла ўключыць пытаньне аб вывадзе расейскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя ў парадак Генэральнай асамблеі ААН. Дыпляматы Малдовы лічаць, што прысутнасьць расейскіх войскаў у рэгіёне стварае пагрозу для міру і бясьпекі. Расея прапанову Малдовы адкінула.
У ліпені парлямэнт Малдовы прыняў заяву аб вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Прыднястроўя. Па-прарасейску настроены прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон назваў заяву дэпутатаў правакацыяй.
Прыднястроўе, дзе пражывае пераважна расейскамоўнае насельніцтва, абвясьціла незалежнасьць ад Малдовы ў 1990 годзе. Міжнародная супольнасьць лічыць так званую рэспубліку часткай Малдовы. Расея тлумачыць прысутнасьць войскаў у Прыднястроўі «міратворчай апэрацыяй».