Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Літвы назваў Беларускую АЭС «атамнай бомбай»


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

Экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што «Расея рукамі беларусаў будуе атамную бомбу на подступах да самой Вільні, а мы ня ў стане ні пераканаць эўрапейскія краіны ў нашай занепакоенасьці, ні дамовіцца з найбліжэйшымі суседзямі».

Гэтыя словы Валдас Адамкус ужыў 22 жніўня на міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях рэгіянальнай бясьпекі ў Віленскім унівэрсытэце, паведамляе Delfi.

Адамкус выказаў крытыку у адрас цяперашніх уладаў Літвы за іх няздольнасьць пераканаць суседнія краіны Эўрапейскага Зьвязу ў тым, што атамная станцыя ў беларускім Астраўцы створыць велізарную ядзерную пагрозу. Экс-прэзыдэнт лічыць, што Літве неабходна імкнуцца да скліканьня сустрэчы палітычных кіраўнікоў усяго рэгіёну з пазначэньнем усіх новых пагроз.

Нядаўна Літва прыняла закон пра байкот электраэнэргіі зь Беларускай АЭС. Аднак некаторыя экспэрты кажуць, што гэты крок ня мае сэнсу, паколькі да байкоту не далучыліся некаторыя суседнія краіны, найперш Латвія. А вось Польшча вуснамі міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага на мінулым тыдні паведаміла, што не зьбіраецца карыстацца электраэнэргіяй з Астраўца, паколькі для яе патрэб хапае ўласнай.

Валдас Адамкус, якому цяпер 90 гадоў, быў прэзыдэнтам Літвы два тэрміны: першы раз у 1998–2003 гадах, другі — у 2004–2009.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG