Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Волкера і Суркова ў Менску завяршылася, пра яе вынікі пакуль не паведамляецца


Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў (зьлева) і спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў (зьлева) і спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер

Спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па справах Украіны Курт Волкер 21 жніўня ў Менску правёў сустрэчу з памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіславам Сурковым.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Ён сказаў, што сустрэча, якая праходзіла за зачыненымі дзьвярыма, цягнулася тры гадзіны. Пра яе вынікі пакуль нічога не вядома.

Бакі абмеркавалі шляхі ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе.

У амбасадзе ЗША ў Менску Радыё Свабода паведамілі, што брыфінг Курта Волкера адбудзецца 22 жніўня ў Вільні, куды Волкер накіруецца зь Менску для перамоваў з урадам Літвы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

23 жніўня Волкер паедзе ў Кіеў, дзе разам зь міністрам абароны ЗША Джэймсам Матысам сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў Украіны. На сустрэчы будуць абмеркаваныя «наступныя крокі ў дыпляматычных перамовах па аднаўленьні сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG