Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прадстаўнікі ЗША і Расеі Волкер і Суркоў абмяркуюць канфлікт на Данбасе


Курт Волкер
Курт Волкер

Спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер 21 жніўня сустрэнецца з памочнікам Уладзіміра Пуціна Ўладзіславам Сурковым.

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык:

«Магу пацьвердзіць, што сустрэча рыхтуецца і адбудзецца сёньня. Але яна будзе праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме».

Спадар Мірончык адзначыў, што гэтая сустрэча пачнецца пазьней і ня выключыў, што МЗС Беларусі можа паведаміць пра яе пачатак.

Як чакаецца, сустрэча павінна пачацца ў другой палове дня, паведамілі ў пасольстве ЗША ў Менску, там таксама пазьней не выключаюць дадатковай інфармацыі, але на гэты момант толькі пацьвярджаюць, што Курт Волкер мае прыбыць у Менск сёньня.

Новы спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па Ўкраіне Курт Волкер разам з памочнікам Уладзіміра Пуціна Уладзіславам Сурковым павінен абмеркаваць расейска-ўкраінскія дачыненьні і ўрэгуляваньне ўзброенага канфлікту на Данбасе.

Пасьля гэтага Волкер наведае Вільню для абмеркаваньня ўкраінскага пытаньня з урадам Літвы, а пазьней, 23 жніўня, вернецца ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG