Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура загадаў правесьці вучэньні, каб «ніхто не адважыўся дакрануцца і да краю сьвятой зямлі Вэнэсуэлы»


Лідэр Вэнэсуэлы Нікалас Мадура
Лідэр Вэнэсуэлы Нікалас Мадура

Лідэр Вэнэсуэлы Нікалас Мадура распарадзіўся правесьці «комплексныя» вайсковыя вучэньні 26-27 жніўня ў адказ на нядаўнюю пагрозу магчымых ваенных дзеяньняў з боку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

«Мы павінны падрыхтавацца, каб ніхто не адважыўся дакрануцца і да краю сьвятой зямлі Вэнэсуэлы, — сказаў Мадура ў звароце, што трансьляваўся па нацыянальнай тэлевізіі і радыё. — Чаравікі янкі-імперыялістаў ніколі не павінны ступіць на яе».

Мадура таксама заклікаў вэнэсуэльцаў «абараняць сьвет».

Раней прэзыдэнт Трамп папярэдзіў, што не выключае варыянту ваеннага вырашэньня крызісу ў Вэнэсуэле, дзе надзвычай абвастрылася супрацьстаяньне ўладаў і апазыцыі. Пэнтагон удакладніў пасьля, што не атрымліваў распараджэньня наконт падрыхтоўкі да ваеннай інтэрвэнцыі ў Вэнэсуэлу.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс, выступаючы ў аўторак у Буэнас-Айрэсе, выказаў упэўненасьць, што атрымаецца знайсьці мірнае вырашэньне крызісу ў Вэнэсуэле, аказаўшы эканамічны і дыпляматычны ціск на Мадуру. Пры гэтым Пэнс падкрэсьліў, што Вэнэсуэла «коціцца да дыктатуры, і ЗША ня будуць сядзець склаўшы рукі», калі гэта адбываецца. Днём раней Пэнс сустракаўся ў Калюмбіі з уцекачамі з Вэнэсуэлы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG