Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэлу страсянуў 24-гадзінны ўсеагульны страйк супраць прэзыдэнта Мадуры


У Вэнэсуэле ў чацьвер прайшоў усеагульны страйк на знак пратэсту супраць палітыкі ўраду. У выніку сутыкненьняў з паліцыяй загінулі 2 чалавекі.

У многіх гарадах краіны была паралізаваная праца гандлёвых цэнтраў і транспарту. На вуліцах былі узьведзены барыкады. Жыцьцё ў раёнах сталіцы Каракасу, які зьяўляецца апорай апазыцыя, амаль спынілася.

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў, якія сабраліся каля будынка праўладнага тэлеканалу Venezolana de Televisión.

Галоўнае патрабаваньне апазыцыі — адмова ўраду Нікаласа Мадуры ад спробаў зьмяніць канстытуцыю краіны. Апазыцыя таксама патрабуе аднаўленьня палітычных свабодаў і нармалізацыі паставак насельніцтву прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў.

Апазыцыя выкарыстоўвала самаробную зброю.
Апазыцыя выкарыстоўвала самаробную зброю.

Нікалас Мадура прызначыў на 30-га ліпеня рэфэрэндум, які павінен зацьвердзіць стварэньне асаблівай канстытуцыйнай асамблеі, надзеленай мандатам перапісаць канстытуцыю з тым, каб пашырыць паўнамоцтвы выканаўчай улады і звузіць кампэтэнцыю парлямэнту, дзе большасьць належыць апазыцыі.

Многія краіны сьвету, да якіх далучыліся Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаў, заклікае Мадуру не праводзіць рэфэрэндум. Калі прэзыдэнт не перадумае, ЗША могуць ужыць санкцыі да Вэнэсуэлы, уключаючы забарону на імпарт нафты, што зьяўляецца галоўнай крыніцай валютных паступленьняў для Вэнэсуэлы.

Паводле словаў прадстаўнікоў апазыцыі, 85 працэнтаў працоўнага насельніцтва краіны прынялі ўдзел у страйку. Тым часам Нікалас Мадура заявіў, што «сотні і сотні прадпрыемстваў працягвалі працаваць на сто працэнтаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG