Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў замежных спраў новага рэгіянальнага блёку, у які ўваходзяць такія краіны як Канада, Бразылія, Аргентына, Мэксыка, Чылі, Калюмбія, Пэру.
На сустрэчы ў горадзе Ліма (Перу) ўдзельнікі асудзілі «падзеньне дэмакратычнага парадку» у Вэнэсуэле і дамовіліся лічыць адзіна законнымі рашэньні парлямэнту краіны.
Выступаючы на выніковай прэс-канфэрэнцыі, кіраўнік МЗС Пэру Рыкарда Люна назваў рэжым вэнэсуэльскага прэзыдэнта Нікаляса Мадуры дыктатурай.
Многія краіны і міжнародныя арганізацыі, кажучы пра беспрэцэдэнтны сацыяльна-эканамічным крызіс у Вэнэсуэле, расцэньваюць стварэньне «канстытуцыйнай асамблеі» пад кіраўніцтвам прыхільнікаў Мадуры як яго спробу узурпаваць уладу.
8 жніўня на сустрэчы ў Каракасе (Вэнэсуэла) падтрымку Нікалясу Мадуру выказала рэгіянальная група ALBA, якая аб’ядноўвае лацінаамэрыканскія краіны зь левымі рэжымамі — Вэнэсуэлу, Нікарагуа, Эквадор і Кубу.