Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфрантацыя паміж ЗША і КНДР прывяла да падзеньня на біржы


Нью-Ёркская фондавая біржа, ілюстрацыйнае фота
Нью-Ёркская фондавая біржа, ілюстрацыйнае фота

На фоне паглыбленьня ваенна-дыпляматычнага супрацьстаяньня Злучаных Штатаў і Паўночнай Карэі Нью-Ёркская фондавая біржа тры дні запар заканчвае таргі ў мінусе. У чацьвер вядучы індэкс «Доу-Джонса» перажыў самае вялікае падзеньне за апошнія тры месяцы — 0,93 адсотка.

Удзельнікаў рынку напалохаў апошні твіт прэзыдэнта Трампа адносна таго, што яго ранейшыя папярэджаньні, адрасаваныя Пхэнхьяну, былі «недастаткова жорсткімі» і што ў рэжыму ёсьць важкія падставы «моцна панэрвавацца», калі ён надумвае напад на Амэрыку ці яе саюзьнікаў.

Між тым у чацьвер цана нафты маркі Brent панізілася да 52 даляраў 54 цэнтаў за барэль. Гэта сьледзтва павелічэньня аб’ёмаў здабычы за ліпень чальцамі OPEC і заявы Расеі аб «эканамічнай мэтазгоднасьці» павысіць здабычу на дзейных радовішчах па заканчэньні пагадненьня аб скарачэньні вытворчасьці нафты паміж OPEC і вытворцамі, якія не ўваходзяць у картэль. OPEC абгрунтоўвае свой крок тым, што паводле апошніх ўдакладненых прагнозаў попыт на нафту ў сьвеце ў 2018 годзе падвысіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG