Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Іран выконвае ўмовы ядзернага пагадненьня


Амэрыканскія сэнатары, якія выступаюць супраць доступу Ірану да ядзернай зброі
Амэрыканскія сэнатары, якія выступаюць супраць доступу Ірану да ядзернай зброі

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пацьвердзіла, што Іран выконвае ўмовы шматбаковага ядзернага пагадненьня.

Аднак, як паведамляе The New York Times, прэзыдэнт зрабіў гэта вельмі неахвотна, пасьля шматгадзінных спрэчак з бліжэйшымі памочнікамі, у нейкі момант паставіўшы пад сумнеў заплянаваную прэс-канфэрэнцыю, на якой мелася быць зроблена адпаведная заява.

Дональд Трамп неаднаразова і вельмі рэзка крытыкаваў ядзерную дамову з Іранам, складзеную яго папярэднікам Баракам Абамам, тым ня менш ужо другі раз за паўгода свайго прэзыдэнцтва быў вымушаны сэртыфікаваць яе. Пры гэтым, паводле інфармацыі газэты, ён падкрэсьліў, што ня мае намеру рабіць гэта бясконца.

Абвясьціўшы, што Іран выконвае ўмовы пагадненьня, прадстаўнікі адміністрацыі адначасова адзначылі, што ЗША маюць намер зрабіць больш жорсткім кантроль за выкананьнем пагадненьня, а таксама ўвесьці новыя санкцыі ў дачыненьні да Тэгерана за спонсарства тэрарызму і іншыя дзеяньні, якія вядуць да дэстабілізацыі. Паралельна Вашынгтон пачне кансультацыі з эўрапейскімі партнэрамі па выпрацоўцы комплексу захадаў, накіраваных на тое, каб узмацніць ціск на іранскі рэжым. Гэта тыя крокі, паведамляе The New York Times, на якіх настойваў Трамп ў якасьці ўмовы сэртыфікацыі ядзернага пагадненьня.

Паводле закону, выканаўчая ўлада абавязаная кожныя тры месяцы інфармаваць Кангрэс пра стан ядзернай дамоўленасьці 2015 году, згодна зь якой Іран пагадзіўся абмежаваць свае захады ў ядзернай сфэры за адмену большай часткі міжнародных санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG