Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Анісім возьме ўдзел у абмеркаваньні праблем беларускамоўнай адукацыі


Алена Анісім
Алена Анісім

На прапанову актыўных бацькоў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны наладзіць 20 ліпеня грамадзкае абмеркаваньне на тэму «Беларускамоўная адукацыя: выклікі, праблемы ды шляхі іх вырашэньня».

У сходзе возьме ўдзел першая намесьніца старшыні ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Падчас дыскусіі плянуецца абмеркаваць:

  • прычыны зьмяншэньня колькасьці беларускамоўных школаў і клясаў у краіне;
  • адсутнасьць пераемнасьці беларускамоўнай адукацыі па лініі дзіцячы садок — школа — унівэрсытэт;
  • падыходы Міністэрства адукацыі да стварэньня новых беларускамоўных групаў, клясаў, школаў, гімназіяў і ліцэяў.

Таварыства беларускай мовы запрашае да дыскусіі 20 ліпеня а 18:30 на сваёй сядзібе ў Менску (вуліца Румянцава, 13).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG