«Гэта быў сьвядомы выбар» — патлумачыла Анісім, падкрэсьліўшы важнасьць удзелу ў дыскусіі, якая адбылася ў Эўрапарлямэнце 27 чэрвеня.
У дыскусіі пад назвай «Беларускае грамадзтва: да сучаснай палітычнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці» ўзялі ўдзел, акрамя дэпутатак Алены Анісім і Ганны Канапацкай, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, беларускія праваабаронцы і лідэр апазыцыйных партыяў.
Анісім паабяцала выступіць за абавязковасьць беларускай на этыкетках падчас другога чытаньня паправак у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». 26 чэрвень палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў гэты закон, згодная зь якімі вытворцы абавязаныя наносіць на этыкеткі тавараў інфармацыю альбо на расейскай, альбо на беларускай мове. Пры гэтым у Эўразійскім эканамічным саюзе, у які ўваходзіць Беларусь, расейскія надпісы павінныя прысутнічаць на этыкетках абавязкова. Новая рэдакцыя закона можа прывесьці да таго, што беларуская мова наагул зьнікне з этыкетак беларускіх тавараў.