Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп гатовы запрасіць Пуціна ў Белы дом, але не цяпер


Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Саміце G20 у Гамбургу. 7 ліпеня 2017 году
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Саміце G20 у Гамбургу. 7 ліпеня 2017 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што запросіць расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна ў Вашынгтон, але не цяпер.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Белага дома, апублікаваным толькі 13 ліпеня, амэрыканскі лідэр сказаў пра гэта на прэс-канфэрэнцыі, якую даваў на борце свайго самалёта па шляху з Вашынгтону ў Парыж, куды ляцеў на перамовы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.

12 ліпеня ў інтэрвію Reuters Трамп яшчэ раз падкрэсьліў, што ў час ягонай першай асабістай сустрэчы з Пуціным 7 ліпеня ў Гамбургу расейскі лідэр абверг датычнасьць Крамлю да спробаў умяшацца ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Паводле Трампа, ён абмяркоўваў з Пуціным гэтае пытаньне на працягу 20-25 хвілінаў у ходзе больш як 2-гадзіннай гутаркі.

Сустрэча Трампа і Пуціна праходзіла ў кулюарах саміту «Групы 20-і» ў Гамбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG