Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менш за бюджэт пражытачнага мінімуму мае кожны пяты селянін Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Вяскоўцы ля аўталаўкі
Ілюстрацыйнае фота. Вяскоўцы ля аўталаўкі

Між горадам і вёскай у Беларусі існуе значны эканамічны разрыў. Доля беднасьці (рэальных даходаў, якія меншыя за пражытачны мінімум) у сельскіх раёнах складае 15–20%, вынікае са справаздачы (PDF) Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру (BEROC).

Самы высокі ўзровень беднасьці фіксуецца ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях — 8,7% і 8,1% людзей з рэальнымі даходамі, ніжэйшымі за пражытачны мінімум, пры сярэднім паказьніку па краіне ў 6% за першы квартал 2017 году.

Хоць за першы квартал і вырас сярэдні рэальны заробак, але «няўстойлівасьць аднаўленьня эканомікі агулам, а таксама адчувальнасьць канкурэнтаздольнасьці фірмаў да росту заробкаў азначаюць, што натуральным чынам усплёск рэальнага заробку не трансфармуецца ў яго ўстойлівы рост».

Дасьледчыкі канстатуюць, што аднаўленьне эканомікі выклікае сумневы, нягледзячы на пачатак росту валавога ўнутранага прадукту. «Дно» ў спажываньні, верагодна, пройдзенае; інфляцыя на гістарычным мінімуме; зьнешнія цэнавыя ўмовы стабілізаваліся; але на рынку працы захоўваюцца прыкметы дэпрэсіі. Груз нявырашаных структурных праблемаў працягвае ціснуць на эканоміку, падсумоўваюць дасьледчыкі.

Лукашэнка: гарады ўпарадкавалі, час упарадкаваць вёскі. Эканаміст: вёскі памерлі без прыватнай уласнасьці на зямлю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG