Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына рыхтуецца да магчымага ўмяшаньня Расеі ў верасьнёўскія выбары


Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер
Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер

Нямеччына чакае, што Масква будзе спрабаваць паўплываць на верасьнёўскія выбары ў гэтай краіне з мэтай падарваць веру ў нямецкую дэмакратыю, а не прасоўваць канкрэтнага кандыдата. Як заявіў 4 ліпеня міністар унутраных спраў Томас дэ Мэзьер, Бэрлін рыхтуецца да атакі з прымяненьнем раздражняльных уцечак і фальшывых навінаў, верагодна арганізаваных Масквой.

«Мы ўбачылі верагодны ўплыў на выбары ў Амэрыцы, мы ўбачылі верагодны ўплыў на выбары ў Францыі. Ёсьць усе падставы меркаваць, што гэтыя намаганьні былі з Расеі; такім чынам, нельга выключыць таго, што будуць падобныя спробы на выбарах у Нямеччыне», — заявіў нямецкі міністар.

Дэ Мэзьер адзначыў, што спэцслужбы Нямеччыны ўжо ўбачылі ўцечку дадзеных з кампутараў у парлямэнце, і гэтыя зьвесткі «могуць быць апублікаваныя ў найбліжэйшыя тыдні».

Кіраўнік выведнай службы Ганс-Георг Маасэн заявіў, што, хоць невядома, якой можа быць мэта Расеі на выбарах у Нямеччыне, ён падазрае, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін аддае перавагу іншаму канцлеру, чым Ангеле Мэркель. Мэркель, якая падтрымлівае працяг санкцый супраць Расеі за яе агрэсію ва Ўкраіне, цяпер прэтэндуе на чацьвёрты тэрмін на пасадзе.

Расея неаднаразова абвяргала спробы паўплываць на замежныя выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG