Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўхваліла знос помнікаў камунізму


Дэмантаж помніка генэралу арміі Івану Чарняхоўскаму на поўначы Польшчы
Дэмантаж помніка генэралу арміі Івану Чарняхоўскаму на поўначы Польшчы

Сэйм Польшчы прагаласаваў у чацьвер за ўнясеньне паправак у закон аб забароне прапаганды камунізму ці іншага таталітарнага ладу ў назвах будынкаў і абʼектаў. Закон прадугледжвае знос помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку помнікаў Чырвонай арміі.

У ходзе галасаваньня «за» выказаліся 408 дэпутатаў, супраць былі 7, устрымаліся 15.

У абноўленым законе гаворыцца, што помнікі і іншыя падобныя абʼекты «ня могуць аддаваць даніну памяці асобам, арганізацыям, падзеям або дат, што сымбалізуюць камунізм ці іншы таталітарны лад».

Да гэтых абʼектаў не адносяцца помнікі, разьмешчаныя на могілках або тэрыторыі іншых пахаваньняў, а таксама помнікі, якія ня выстаўленыя на ўсеагульны агляд, ці тыя, што дэманструюцца ў навуковых мэтах, у якасьці твора мастацтва, а таксама манумэнты, унесеныя ў рэестар помнікаў архітэктуры. Мэмарыялы, якія не адносяцца да гэтых катэгорыяў, польскія заканадаўцы прапаноўваюць дэмантаваць на працягу 12 месяцаў пасьля ўступленьня паправак у сілу. На тэрыторыі Польшчы налічваецца 469 такіх абʼектаў, каля 250 зь якіх прысьвечаныя Чырвонай Арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG