Беларускі «Альфа-Банк» запусьціў картачны трэйд-ін — гатовы памяняць кліентам іншых банкаў патрыманыя плацежныя карты на новыя, але больш высокай клясы і зь бясплатным трохгадовым пэрыядам.
Як паведамілі ў «Альфа-Банку», памяняць старыя карты на новыя могуць кліенты любых банкаў. Асноўнай аўдыторыяй, як чакаецца, стануць кліенты «БСБ Банка», які 26 чэрвеня спыняе працаваць з фізычнымі асобамі, паведамляе БелаПАН. Схемай трэйд-ін таксама змогуць скарыстацца дзейныя ўладальнікі картак «Альфа-Банка».
Дзейныя Visa Electron або Maestro ў «Альфа-Банку» бясплатна абмяняюць на MasterCard Standard Pay Pass, а Visa Classic і стандартны MasterCard — на MasterCard Gold Pay Pass. А карты Visa Gold і MasterCard Gold гатовыя абмяняць да Visa Platinum.