Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць шасьцёх маладафронтаўцаў спынілі справу «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»


Зьміцер Крамянецкі
Зьміцер Крамянецкі

Маладафронтавец Зьміцер Крамянецкі таксама атрымаў паведамленьне з КДБ аб спыненьні крымінальнага перасьледу па частцы 3 артыкула 293 з прычыны адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства.

Аналягічныя паведамленьні з КДБ атрымалі таксама Ўладзімер Яроменак і Арцём Леўчанка.

Арцём Леўчанка сказаў карэспандэнту Свабоды:

«Падаецца, што ліст мне апошняму прыйшоў, але ж перасьлед у дачыненьні да кожнага з нас быў спынены ў адзін дзень — 7 чэрвеня».

У тым, што спынілі справу, маладафронтавец ня бачыць нічога нечаканага.

«У прынцыпе, у гэтым няма нічога асабліва нечаканага, бо было адразу бачна, што справа абсалютна сьмешная і цалкам сфабрыкаваная. Напрыклад, мяне абвінавачвалі ў тым, што я рыхтаваў узброены канфлікт на тэрыторыі Менску з 2011 году, а мне на той момант было ўсяго 15 гадоў. Нельга цалкам сказаць, што справа рассыпалася пакуль за кратамі знаходзяцца яшчэ столькі людзей», — сказаў Арцём Леўчанка.

Раней справа была спынена адносна Зьмітра Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага і Рамана Васільева.

«Зыходзячы з паведамленьняў пра тых, з каго таксама зьнятыя ўсе абвінавачаньні — Мікалая і Яна Міхальковых, Сяргея Кулініча — можна меркаваць, што крымінальны перасьлед спыняецца ў дачыненьні толькі да тых фігурантаў справы „аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў“, якім не было прадʼяўлена дадатковае абвінавачаньне па артыкуле 287 КК „Стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня“», — паведамляе «Вясна».

У СІЗА КДБ і СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага пад вартай застаюцца 14 чалавек, якім прадʼяўлена абвінавачаньне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG