Паводле Дурава, за тыдзень, калі распрацоўшчыкі Telegram знаходзіліся ў ЗША, агенты ФБР двойчы спрабавалі падкупіць іх. Дураў падкрэсьліў, што стварыць па-сапраўднаму незалежнае прыкладаньне з крыптаграфіяй у ЗША практычна немагчыма.
Да 2013 года Дураў узначальваў расейскую сацыяльную сетку «Укантакце». Telegram пазыцыянуецца як мэсэнджэр з зашыфраванай перапіскай. Дураў неаднаразова заяўляў, што Telegram не падае ключы шыфраваньня да акаўнтаў карыстальнікаў трэцім асобам, у тым ліку ўладам розных краін.