Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі адзначылі дзень Перамогі


Belarus - President of Belarus at the celebration of Victory Day in Minsk, 9May2017
Belarus - President of Belarus at the celebration of Victory Day in Minsk, 9May2017

Некалькі тысяч чалавек былі мабілізаваныя на сьвяткаваньне дня Перамогі ў цэнтры Менска — чыноўнікі, дзяржаўныя службоўцы, актыў БРСМ, піянэры. Масоўка задоўга заняла свае месцы ўздоўж праспэкту Незалежнасьці, апоўдні туды прыбыў прэзыдэнцкі картэж.

Аляксандар Лукашэнка ў суправаджэньні малодшага сына Мікалая ўсклаў да манумэнту Перамогі вянок з выявай дзяржаўнага сьцяга і надпісам «От президента Республики Беларусь».

Сьледам кветкі панесьлі кіраўнікі абедзьвух палатаў Нацыянальнага сходу, міністры, сілавікі, чальцы вэтэранскіх арганізацый, царкоўнікі. Насуперак чаканьням, кіраўнік міліцэйскага ведамства Ігар Шуневіч сёньня не апрануў форму супрацоўніка НКВД.

Пасьля цырымоніі Лукашэнка выступіў з прамовай, заявіўшы, што нікому ня ўдасца забраць у беларусаў «нашу вялікую перамогу».

Наўпроставую трансьляцыю ўрачыстасьці вялі дзяржаўныя тэлеканалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG