Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыкант Філіп Чмыр патрабуе пакараць «ЦЭХ»


Удзельнік гурту Drum Ecstasy Філіп Чмыр праз кнігу скаргаў запатрабаваў ад культурнага цэнтру «ЦЭХ» дубляжа інфармацыі на расейскую мову. Запіс у кнізе скаргаў дырэктар «ЦЭХу» Юлія Дарашкевіч апублікавала ў сваім фэйсбуку.

Сьледам Чмыр праз кнігу скаргаў зьвінаваціў «ЦЭХ» у «арганізацыі цкаваньня» і патрабуе пакараць вінаватых.

Юлія Дарашкевіч:

«Безумоўна, заканадаўча мы маем рацыю. Мы можам карыстацца адной ці другой дзяржаўнай мовай. І няма няікіх законаў, якія нас прымусяць выкарыстоўваць абедзьве дзяржаўныя мовы. Што да прэтэнзіі наконт публікацыі прыватнай інфармацыі. Кнігу скаргаў можа папрасіць любы чалавек. Пагартаць, пачытаць. Публікацыя ў сеціве нічым не адрозьніваецца — агульна даступная інфармацыя. А паштовы адрас мы закрэсьлілі перад публікацыяй у фэйсбуку. Хоць і яна даступная кожнаму, хто захоча пагартаць кнігу скаргаў.

Я вырашыла публікаваць прозьвішча, бо Філіп Чмыр публічная пэрсона, вядомы музыка. Ён ужо не аднойчы адзначаўся як беларусафоб (Філіп Чмыр з Drum Ecstasy: „Я ненавіджу беларускую мову“ (аўдыё) — РС), які меў прэтэнзіі да беларускай мовы. Мне гэта ўсё ня надта прыемна, бо нам давядзецца рабіць адпіскі, якія будуць займаць час, намаганьні. Давядзецца прыцягваць юрыстаў. Гэта ўсё так недарэчы, бо мы маем больш важных спраў у нашай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG