Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палаце прадстаўнікоў абмяркуюць адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі


Асуджаныя на сьмяротнае пакараньне, ілюстрацыйнае фота
Асуджаныя на сьмяротнае пакараньне, ілюстрацыйнае фота

3 траўня ў Палаце прадстаўнікоў будуць абмеркаваныя пэрспэктывы магчымай адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Як паведаміла прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў, дзеля гэтага ў Менск прыедуць эўрапейскія экспэрты — выканаўчы дырэктар арганізацыі «Праект у пытаньнях сьмяротнага пакараньня» Парвэз Джабар і генэральны сакратар няўрадавай арганізацыі «Міжнародная камісія супраць сьмяротнага пакараньня» Асунта Віва Кавальер.

Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, дзе захоўваецца сьмяротнае пакараньне. Пры гэтым кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў заяўляла, што Беларусь гатовая абмяркоўваць магчымасьць мараторыю на сьмяротнае пакараньне, але афіцыйны Менск разьлічвае, што «звонку ня будуць ціснуць у прыняцьці такога важнага рашэньня».

Сьпікер ніжняй палаты Ўладзімер Андрэйчанка падчас сустрэчы з дакладчыкам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусi Андрэа Рыгоні раней заяўляў, што беларускі бок адкрыты да дыялёгу з эўрапейскімі партнэрамі па ўсіх пунктах, у тым ліку і ў пытаньнях адмены сьмяротнага пакараньня.

У пачатку 2018 году плянуюцца парлямэнцкія слуханьні пра сьмяротнае пакараньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG