Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палаце прадстаўнікоў гавораць пра мараторый на сьмяротнае пакараньне


Асуджаныя на сьмяротнае пакараньне, ілюстрацыйнае фота
Асуджаныя на сьмяротнае пакараньне, ілюстрацыйнае фота

«Мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў мог бы стаць прамежкавым рашэньнем у праблеме поўнай адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», — такую думку выказала сёньня на пашыраным пасяджэньні рабочай групы ў вывучэньні праблематыкі сьмяротнага пакараньня старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях заканадаўства Натальля Гуйвік.

«Размова пачалася. Цяпер мы гаворым пра мараторый, а затым калі-небудзь падыдзем і да адмены сьмяротнага пакараньня наогул».

Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у праблемах дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Дзьмітры Гобараў падзяліўся назіраньнямі стаўленьня да гэтай праблемы ягоных выбарнікаў:

«У маёй акрузе, думаю, стаўленьне да адмены сьмяротнага пакараньня 50/50. Там, дзе людзі больш інтэлектуальна падрыхтаваныя, там падтрымліваюць увядзеньне мараторыю. А ў працоўных калектывах пераважае думка, што для таго, каб у краіне быў парадак, сьмяротнае пакараньне трэба захаваць. Пытаньне складанае, і я прашу ПАРЭ ня ціснуць на нас — усяму свой час».

У пасяджэньні рабочай групы ўдзельнічаў спэцыяльны дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. Аднак ён пакінуў залю, не дачакаўшыся заканчэньня дыскусіі, паколькі ў ягоным графіку маюцца і іншыя сустрэчы.

Ад размовы з журналістамі спадар Рыгоні адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што вельмі сьпяшаецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG