Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы запусьцілі анлайн-кампанію за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі


Краіны, дзе выконваюцца сьмяротныя пакараньні
Краіны, дзе выконваюцца сьмяротныя пакараньні

Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) публікуе ў сацыяльных сетках відэа пад назвай «Тым часам у Беларусі», у якім асуджаецца існаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.

Відэа заклікае карыстальнікаў інтэрнэту дзейнічаць на карысьць адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі: наведаць вэб-сайт «Беларусь: апошняя краіна ў Эўропе, якая прымяняе сьмяротнае пакараньне» і падпісаць пэтыцыю ад сяброўскай арганізацыі FIDH у Беларусі — Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Як паведамляе сайт spring96.org, рэліз відэа — частка шырэйшай кампаніі FIDH, якая пачалася ў кастрычніку мінулага году з публікацыі дакладу «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: Забойства на (не)законных падставах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG