Паводле дадзеных тэлеканалу, амэрыканскім спэцслужбам вядома аб падрыхтоўцы Пхэньянам новага ядзернага выпрабаваньня ў найбліжэйшыя дні — 15 красавіка паўночнакарэйцы будуць сьвяткаваць дзень нараджэньня заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна.
Непадалёк ад ядзернай палігону Паўночнай Карэі ЗША разьмясьцілі два два вайсковыя караблі з ракетамі «Тамагаўк» на борце. Пры неабходнасьці Пэнтагон можа задзейнічаць цяжкія бамбавікі, разьмешчаныя на востраве Гуам у Ціхім акіяне.
Прадстаўнікі міністэрства абароны ЗША адмовіліся абмяркоўваць будучыя апэрацыі. Ваенныя падкрэсьлілі, што амэрыканскае камандаваньне заўсёды разглядае поўны спэктар магчымасьцяў для абароны саюзьнікаў ад любых непрадбачаных абставінаў.
16 красавіка, віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс адправіцца ў Паўднёвую Карэю, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам краіны сытуацыю на паўвостраве.
12 красавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў стратэгію па стрымліваньні Паўночнай Карэі. У дакумэнце апісваюцца эканамічныя і дыпляматычныя меры, аб ваенным ўмяшаньні гаворка не ідзе. У той жа час на мінулым тыдні тэлеканал NBC паведамляў, што Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША прапанавала Трампу адправіць у КНДР дывэрсійную групу або разьмясьціць ядзерную зброю ў Паўднёвай Карэі.