Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы раяць, што і як можна перадаваць арыштаваным


Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна
Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна

Як раяць у праваабарончым цэнтры «Вясна», спачатку трэба даведацца месцазнаходжаньне асуджанага.

Ня ўсе тыя, хто быў асуджаны за мірныя акцыі 25-26 сакавіка ў Менску да арышту, знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсьціна ў Менску.

Ёсьць тры месцы, куды адпраўляюць асуджаных да адміністрацыйных арыштаў:

— Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў (г. Менск, 1-ы завулак Акрэсьціна, 36). Там жа знаходзіцца і ІЧУ (1-ы завулак Акрэсьціна, 36а);

— Цэнтар ізаляцыі Менскага РУУС (г. Менск, вул. Ф.Скарыны, 20);

— Жодзінскі РУУС (г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1).

Да ЦІП можна даехаць тралейбусамі №№ 10, 53, 40, 36, аўтобусам № 57 у бок Малінаўкі, прыпынак «Прылуцкая». Ад станцыі мэтро «Міхалова» — 10 хвілінаў пешкі.

Перадачы прымаюць толькі ад блізкіх сваякоў зь 10-00 да 13-00.

Што можна перадаваць: тут падрабязны сьпіс прадуктаў харчаваньня, дазволеных для перадачы.

Парады, што рабіць, калі тваіх блізкіх затрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG