Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спадзяюся на хутчэйшае вяртаньне дадому затрыманых», — Тадэвуш Кандрусевіч


Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота
Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у адмысловай заяве, прысьвечанай падзеям 25–26 сакавіка ў Беларусі, выказаўся за хутчэйшае вызваленьне затрыманых.

«Выказваю надзею на гуманныя і справядлівыя адносіны да затрыманых і спадзяюся на хутчэйшае іх вяртаньне дадому», — гаворыцца ў заяве.

Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў дзяржаўную ўладу і яе апанэнтаў, а таксама грамадзкія арганізацыі і людзей розных поглядаў «да канструктыўнага дыялёгу з мэтай вырашэньня існуючых праблем для дабра нашага народа і кансалідацыі грамадзтва».

«Знаходзячыся ў аэрапорце Франкфурту, па дарозе са Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусь, зь вялікай занепакоенасьцю я ўспрыняў сытуацыю, якая ўзьнікла у Менску і іншых гарадах падчас учарашніх і сёньняшніх падзей. Недахоп часу не дазваляе цалкам асэнсаваць становішча, якое ўзьнікла, але яно нагадвае пра складанасьць выклікаў, якія сёньня паўсталі перад нашай Бацькаўшчынай. Гісторыя беларускага народа сьведчыць пра тое, што ён заўсёды вылучаўся сваёй разважлівасьцю і знаходзіў мірныя шляхі для вырашэньня ўзьнікаючых праблем», — піша Тадэвуш Кандрусевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG