Дэмакратычныя сілы заклікалі адзначыць Дзень Волі мітынгам і шэсьцем у Менску. Збор прызначаны на 14:00 каля Акадэміі навук.
Там адбываецца мітынг, і далей удзельнікі шэсьця рушаць па праспэкце Незалежнасьці ў цэнтар горада. Заяўнікі акцыі зьбіраюцца завяршыць шэсьце на Кастрычніцкай Плошчы, а Мікалай Статкевіч прапануе працягваць шэсьце да Плошчы Незалежнасьці.
Менгарвыканкам дазволіў шэсьце 25 сакавіка толькі да плошчы Бангалор.
НА ВЫПАДАК БЛЯКАВАНЬНЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ БУДЗЕ ДАСТУПНА НА АДРАСЕ SVABODA.TV.