«Злучаныя Штаты з глыбокай заклапочанасьцю адзначаюць супрацьдзеяньне ўладаў Беларусі правядзеньню мірных акцый з нагоды Дня волі, які адзначаецца штогод, — гаворыцца ў заяве Амбасады ЗША ў Беларусі. — Маштабныя затрыманьні мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і шэрагу журналістаў супярэчаць дэмакратычным каштоўнасьцям. Маюцца паведамленьні аб выкарыстаньні сілы супраць мірных дэманстрантаў і іншых асоб».
«Наколькі нам вядома, некаторыя з затрыманых вызваленыя. ЗША будуць і далей уважліва сачыць за сытуацыяй і заклікаюць урад Беларусі неадкладна вызваліць астатніх затрыманых мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забясьпечыць права грамадзян на правядзеньне мірных сходаў і свабоду слова ў адпаведнасьці зь яго міжнароднымі абавязацельствамі».