Прыблізна па два дзясяткі чалавек сабраліся на цэнтральных пляцах у Мазыры, Кобрыні і Сьветлагорску.
У астатніх гарадах — Лідзе, Наваполацку, Рэчыцы, Барысаве, Асіповічах, Горках, Жодзіне, Салігорску і Лунінцы, пазначаных у анонсе акцыі, на ананімны заклік да пратэстаў ніхто не адгукнуўся.
Заклік належыць ініцыятыве «Рэвалюцыйнае дзеяньне».
Ініцыятыва «Рэвалюцыйнае дзеяньне» пракамэнтавала нявыхад большасьці людзей на акцыі 18 сакавіка:
«Нам не хапіла мэдыйных магутнасьцяў, а таксама інфармацыя пра акцыі пачала распаўсюджвацца занадта позна. Многія сацыяльныя мэдыя адмовіліся публікаваць інфармацыю пра акцыі, якая нібыта ёсьць фэйкавай».
Распаўсюднікі закліку да акцыяў 18 сакавіка застаюцца ананімнымі.