Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Пятая калёна» нагнятае абстаноўку, але мы з гэтым справімся


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ўнутры Беларусі фіксуюцца спробы «нагнятаньня абстаноўкі». Пра гэта ён заявіў сёньня падчас «дакладу задумы» сумеснага стратэгічнага вучэньня ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017».

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ўнутры Беларусі фіксуюцца спробы «нагнятаньня абстаноўкі». Пра гэта ён заявіў сёньня падчас «дакладу задумы» сумеснага стратэгічнага вучэньня ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017», перадае БЕЛТА.

«Апошнія падзеі насьцярожваюць нас і дазваляюць казаць пра тое, што самазаспакойвацца ні ў якім разе нельга», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што яго ня вельмі хвалюе «супрацьстаяньне беларуска-расейскай групоўкі і падразьдзяленьня Паўночнаатлянтычнага блёку». Большы неспакой выклікае «пятая калёна», якая пры падтрымцы Захаду спрабуе ствараць напружаньне ў Беларусі:

«Нас больш хвалююць спробы сучаснымі мэтадамі проціборства, супрацьстаяньня нагнятаць абстаноўку ўнутры Беларусі і весьці супраць яе адпаведныя дзеяньні. Маецца на ўвазе спроба нашай „пятай калёны“ пры падтрымцы, фінансаваньні заходніх фондаў і кіраўніцтве заходнімі спэцслужбамі нашых адмарозкаў, якія зьбеглі за мяжу, — спроба нагнятаць сытуацыю ў Беларусі», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ён дадаў, што з гэтым справіцца:

«Мы з гэтым справімся. Гэта не праблема».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG