Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскім актывістам прапанавалі, каб яны запрасілі людзей у залю райвыканкаму, а не на плошчу


Слонімскі актывіст Алесь Масюк
Слонімскі актывіст Алесь Масюк

Слонімскія актывісты Віктар Марчык і Алесь Масюк сустрэліся з намесьніцай старшыні Слонімскага райвыканкаму Кацярынай Руткоўскай.

Паводле Алеся Масюка, у райвыканкам іх запрасіла сама намесьніца старшыні Кацярына Руткоўская. Размова вялася пра маючы адбыцца ў Слоніме мітынг, прызначаны на 19 сакавіка.

— Спадарыня Руткоўская пачала нас угаворваць, каб мы сабралі людзей у залі Дома культуры альбо залі райвыканкаму, а не на плошчы. Мы наагул адказалі, што не зьяўляемся арганізатарамі мітынгу і ад нас гэта не залежыць. Калі людзі захочуць самі, то яны пойдуць у залю таго ж райвыканкаму. Тады яна нам сказала, што з намі яшчэ хоча сустрэцца старшыня райвыканкаму Алег Таргонскі. Калі гэта будзе, пакуль ня ведаем.

У сацсетках зьявілася інфармацыя пра тое, што акцыя ў Слоніме мае пачацца 19 сакавіка ў 15.00 на плошчы Леніна. Аўтары заявы абураныя тым, што за апошнія гады ў горадзе закрыўся шэраг прадпрыемстваў: аўтарамонтны завод, «Тэкстыльнік», «Пух-пяро», «Сельгастэхніка», іншыя прадпрыемствы істотна скарачаюць супрацоўнікаў.

«За 20 гадоў у Слоніме не пабудавалі ніводнага новага прадпрыемства. Затое пабудавалі пракуратуру, міліцыю, суд, біржу працы, крамы», — пішуць аўтары заявы. Паводле іх, «работы няма, заробкі малыя, а цэны стала растуць, пры гэтым улады ўводзяць усё новыя і новыя падаткі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG