Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House асудзіў арышты за акцыі «недармаедаў»


Міжнародная арганізацыя «Фрыдам Хаўз» (Freedom House) асудзіла хвалю рэпрэсіяў у сувязі з пратэстамі «недармаедаў» і абаронай Курапатаў.

«Улады Беларусі затрымалі ці аштрафавалі больш за 75 пратэстоўцаў за рэалізацыю іх права на мірны пратэст, — заявіў Марк Берэнт, дырэктар праграмаў па Эўразіі. Такім чынам улады хочуць сьцішыць крытыку прэзыдэнцкага дэкрэту, які патрабуе ад усіх беспрацоўных аплаціць падатак за тое, што яны „сацыяльныя дармаеды“. Улады таксама павінны узяць пад увагу пратэсты ў сувязі з пабудовай бізнэс-цэнтру на месцы масавых пахаваньняў у Курапатах, дзе тысячы людзей былі забітыя падчас савецкіх чыстак і тэрору».

Беларусь прызнаная «несвабоднай» у сусьветным рэйтынгу свабоды ў 2017, «несвабоднай» у рэйтынгу свабоды прэсы і «несвабоднай» у рэйтынгу свабоды інтэрнэту з індэксам дэмакратыі 6,64 пунктаў (па шкале ад 1 да 7).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG