Паводле стану на раніцу 15 сакавіка ёсьць інфармацыя пра 118 затрыманых. Некаторыя зь іх ужо атрымалі штрафы, некаторыя — адміністрацыйныя арышты, астатнія затрыманыя да судоў або атрымалі позву на суд. У сьпісе — людзі зь Менску, Бабруйску, Баранавічаў, Берасьця, Воршы, Гомелю, Горадні, Лунінца, Магілёва ды іншых гарадоў.
Сярод затрыманых — прадстаўнікі палітычнай апазыцыі, грамадзянскія актывісты, журналісты, блогеры і звычайныя пратэстоўцы. Гэтая лічба пастаянна павялічваецца.
Сьпіс усіх затрыманых
«Вясна» 11 сакавіка выступіла з заклікам да ўладаў спыніць перасьлед грамадзян за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказваньне сваёй думкі, пад перасьлед трапілі таксама праваабаронцы «Вясны».