Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: за 10 дзён у Беларусі затрыманыя больш за 70 чалавек


Суд над удзельнікамі акцыі недармаедаў у Воршы. Ворша, 13 сакавіка 2017
Суд над удзельнікамі акцыі недармаедаў у Воршы. Ворша, 13 сакавіка 2017

З 3 сакавіка ў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту былі затрыманыя больш за 70 чалавек, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Там жа апублікаваны сьпіс затрыманых і асуджаных на адміністрацыйныя арышты. Але ён недакладны, таму што інфармацыя пастаянна дадаецца, пішуць праваабаронцы.

«З 3 сакавіка, калі ўлады пачалі выкарыстоўваць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзкіх і сацыяльных акцый — у абарону Курапатаў у Менску і супраць прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 у многіх гарадах Беларусі — было затрымана больш за 70 чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычнай апазыцыі, грамадзкія актывісты, журналісты і звычайныя пратэстоўцы», — гаворыцца ў паведамленьні.

12 сакавіка ў розных гарадах Беларусі затрымалі 19 журналістаў і блогераў. Найбольшая колькасьць затрыманьняў у гэты дзень зафіксаваная ў Воршы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG