Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны праспэкт Менску перакрыюць вечарам у пятніцу і раніцай у суботу: парад міліцыі


Дзе перакрыюць вуліцы ў Менску
Дзе перакрыюць вуліцы ў Менску

Як і ўвечары мінулага дня, 2 сакавіка з 20:30 да 00:00, а таксама 4 сакавіка з 6:30 да 11:00 будзе перакрыты адрэзак менскага праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Казлова (каля пл. Перамогі) да вуліцы Сьвярдлова (пл. Незалежнасьці).

Таксама рух закрыюць на вуліцы Янкі Купалы ад скрыжаваньня з Багдановіча да скрыжаваньня зь Першамайскай і на вуліцы Леніна ад праспэкту Пераможцаў да Ўльянаўскай.

Менсктранс публікуе пераносы маршрутаў на пятніцу і суботу.

Галоўныя вуліцы гораду перакрываюць, каб правесьці рэпэтыцыю параду і сам парад на Дзень беларускай міліцыі 4 сакавіка.

Беларуская міліцыя, паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, адзначае сваё сьвята ў дзень прызначэньня Міхаіла Фрунзэ часовым начальнікам міліцыі Ўсерасейскага земскага саюзу па ахове парадку ў Менску ў 1917 годзе. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.

Да «100-годзьдзя беларускай міліцыі» ў Менску адкрыюць помнік гарадавому ў форме Расейскай імпэрыі. Міністар унутраных спраў Беларусі тым часам заяўляе, што з гонарам носіць форму савецкага НКВД.

Як зьмяніць імідж беларускай міліцыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG