У конкурсе «Interstudent» прадстаўнік Беларусі перамог упершыню.
Някрасава, вядомая як сьпявачка, вядзе заняткі па этнамузыказнаўстве, мэтодыцы палявых дасьледаваньняў у Інстытуце музыказнаўства Варшаўскага Ўнівэрсытэту, а таксама праводзіць майстар-клясы традыцыйнага сьпеву Падляшша і Сувальшчыны.
«Для мяне гэта ўзнагарода зьяўляецца сымбалічным прызнаньнем маёй навуковай працы і дзейнасьці. Гэта вялікі гонар для мяне, я сапраўды вельмі радая! Я вельмі ўдзячная маім настаўнікам і прафэсарам — Пётру Далігу, Томашу Новаку, Уладзіміру Васілевічу, сьветлай памяці Алесю Рашчынскаму, і многім іншым за падтрымку, магчымасьць разьвіцьця і крытычныя заўвагі. Дзякуй маім калегам і сябрам за сумесныя праекты, падтрымку і давер, і канешне дзякуй маім бацькам» — сказала Свабодзе Наста Някрасава.
Кандыдатаў на званьне найлепшага студэнта ацэньвалі рэктары польскіх ВНУ, адмыслоўцы ў галіне адукацыі, прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый і інтэрнэт-карыстальнікі.
Летась у Польшчы вучылася 65 тысяч студэнтаў-замежнікаў са 157 краін сьвету. Беларусы — гэта другая пасьля ўкраінцаў — найбуйнейшая група студэнтаў-іншаземцаў у Польшчы. У мінулым навучальным годзе ў польскіх унівэрсытэтатах навучалася больш за 4,5 тысячы беларусаў.
Больш на гэтую тэмы: