— Ты ж, Віцечка, глядзі, сільна ня ўсердзтвуй.
— Ды што вы, мама! Як я магу...
— Там жа людзі простыя, як мы. А ім гэтыя «пісьмы шчасьця», закрыўдавалі яны. Бяда ў іх, што работы знайсьці ня могуць, а ім за гэта штрафы, а тут яшчэ і паб’юць. Няправільна гэта, Віцечка. Паўстрымайся.
— Як я магу іх біць, мама, калі там бальшыня дэманстрантаў — людзі з нашых структур, толькі пераапранутыя. Пабочных усяго нічога, а ўвесь натоўп — той самы амон. Гэта панімаць нада, мама.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
У Зіны сын пайшоў служыць у амон. А Зіна баіцца ўсяго, страх. Асабліва гвалту. А тут «дармаеды» выходзяць пратэставаць. І сын тэлефануе.
Самае папулярнае
1